Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Фармакалягічныя кампаніі павялічаць вытворчасьць прышчэпак супраць птушынага грыпу


ВАШЫНГТОН: Амэрыканскі сэнатар Чарльз Шумэр паведаміў, што фармакалягічныя кампаніі дамовіліся ў справе павялічэньня вытворчасьці прышчэпак Таміфлю, каб прадухіліць эпідэмію птушынага грыпу сярод людзей. Аб гэтым сэнатар заявіў пасьля сустрэчы з кіраўніцтвам кампаніі Рошэ з сядзібай ў Швайцарыі. Кампанія згадзілася перадаць ліцэнзію на вытворчасьць прэпарату іншых буйным вытворцам, каб сумесна вырабіць неабходную колькасьць прышчэпак. Вірус птушынага грыпу быў выяўлены ў Расея, у Румыніі і Турцыі. Эўразьвяз увёў забарону на імпарт мяса хатніх птушак з гэтых краінаў і абмяркоўвае надзвычайныя сродкі з мэтай не дапусьціць да пандэміі гэтай хваробы.
XS
SM
MD
LG