Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане ў часе турэмнага бунту забіты сябра парлямэнту


БІШКЕК. Прадстаўнік парлямэнту Кіргізстану паведаміў, што сёньня ў калёніі строгага рэжыму Малдаванаўка недалёка ад Бішкеку быў забіты сябра парлямэнту Тынычбек Акматбаеў. Нічога больш пра гэтую сьмерць пакуль афіцыйна не паведамляецца. Другі дзень у турме дзьве тысячы зьняволеных працягваюць бунт з патрабаваньнем палепшыць умовы ўтрыманьня. Раней прэсавая служба Міністэрства ўнутраных спраў паведамляла, што ў перастрэлцы былі параненыя два целаахоўнікі Акматбаева. Таксама паведамлялася, што, магчыма, забітыя тры чалавекі. Карэспандэнт Радыё Свабода перадаў зь Бішкеку, што ў турму прыбылі прэм’ер-міністар Фэлікс Кулаў і выканаўца абавязкаў генэральнага пракурора.
XS
SM
MD
LG