Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расул Гуліеў вызвалены з-пад варты


СІМФЭРОПАЛЬ. У сталіцы Крымскай аўтаноміі Ўкраіны суд вызваліў з-пад варты лідэра Дэмакратычнай партыі Азэрбайджану Расула Гуліева. Суд палічыў, што патрабаваньне азэрбайджанскіх уладаў аб затрыманьні і выдачы апазыцыянэра прадыктаванае палітычнымі матывамі. Гуліеў быў арыштаваны ў панядзелак на лётнішчы Сімфэропалю на шляху ў Азэрбайджан, куды ён вяртаўся пасьля дзевяцігадовай эміграцыі дзеля ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах. Улады Азэрбайджану абвінавачваюць Гуліева ў крадзяжах і заўляюць, што, калі ён вернецца, дык будзе арыштаваны.
XS
SM
MD
LG