Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Азэрбайджане затрыманы міністар эканамічнага разьвіцьця


БАКУ. Тут затрыманы былы міністар эканамічнага разьвіцьця Азэрбайджану Фархад Аліеў. Яго падазраюць у датычнасьці да спробы дзяржаўнага перавароту і ў фінансаваньні апазыцыі, у прыватнасьці, Дэмакратычнай партыі Расула Гуліева. Напярэдадні прэзыдэнт Азэрбайджану звольніў з працы Аліева, не патлумачыўшы прычынаў. Расул Гуліеў заявіў, што ён не мае дачыненьня ні да якіх змоў і што ўвогуле не знаёмы з Фархадам Аліевым. Сёньня звольнены і міністар аховы здароўя Алі Інсанаў.
XS
SM
MD
LG