Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўразьвяз забараніў імпарт птушкі з Расеі


БРУСЭЛЬ. Эўрапейскі Зьвяз забараніў імпарт птушкі і птушынага пяра практычна з усёй тэрыторыі Расеі. Напярэдадні расейскія ўлады пацьвердзілі, што ў Цьвярской вобласьці выяўлены вірус “птушынага грыпу”. У вёсцы Яндаўка зьнішчаюць свойскіх птушак. Уведзены карантын. Акрамя Расеі, апошнім часам выпадкі птушынага грыпу пацьверджаныя ў Румыніі, Турэччыне і Кітаі. У Тайляндзе ад птушынага грыпу памёр чалавек. Гэта – трынаццаты падобны выпадак у краіне.
XS
SM
MD
LG