Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Горадні затрымалі актывіста Саюзу палякаў


У Горадні затрымалі актывіста Саюзу палякаў У Горадні ў Ленінскім РАУС знаходзіцца актывіст Саюзу палякаў журналіст Андрэй Пачобут, яго затрымалі на вуліцы прыблізна каля 18 гадзінаў.

Андрэй Пачобут пасьпеў паведаміць сябрам, што гэта верагодна зьвязана зь ягонай публікацыяй у газэце “Глос з-над Немна”, якая была надрукаваная ў Польшчы камітэтам “Салідарныя зь Беларусьсю” пры канцы верасьня. Дзяжурны Ленінскага РАУС пацьвердзіў нашаму карэспандэнту, што спадар Пачобут сапраўды знаходзіцца ў пастарунку.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG