Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія вэтэрынары правяраюць дзікіх птушак на птушыны грып


RFE/RL Беларускія вэтэрынары і паляўнічыя пачалі правяраць дзікіх птушак на наяўнасьць вірусу птушынага грыпу. Пра гэта паведамляе агенцтва “Інтэрфакс” са спасылкай на міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі.

Паводле прадстаўнікоў міністэрства, ніводная проба пакуль ня выявіла вірусу.

“Інтэрфакс” таксама паведамляе са спасылкай на беларускіх арнітолягаў, што пакуль не было зьвестак, каб на тэрыторыю Беларусі прыляталі птушкі з рэгіёнаў, дзе былі ўспышкі птушынага грыпу. Аднак спэцыялісты кажуць пра небясьпеку ад птушак, якія ўвесну будуць вяртацца зь зімоўкі ў Заходняй Эўропе.

Тым часам міністэрства сельскай гаспадаркі забараніла імпарт птушынага мяса з Расеі, Турэччыны, Ірану і Румыніі – краінаў, дзе былі зафіксаваныя выпадкі птушынага грыпу.
XS
SM
MD
LG