Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ірак прыбыў кіраўнік Арабскай Лігі


БАГДАД. Генэральны сакратар Арабскай Лігі Муса Амр сустрэўся сёньня ў Багдадзе зь ірацкім прэм’ер-міністрам Ібрагімам Джаафары ў часе свайго першага візыту ў Ірак пасьля зьвяржэньня ў 2003 годзе рэжыму Садама Хусэйна. Пасьля сустрэчы Муса паведаміў журналістам, што ў цэнтры перамоў была роля Арабскай Лігі ў працэсах нацыянальнага прымірэньня ў Іраку. У часе трохдзённага візыту Муса плянуе завяршыць падрыхтоўку да канфэрэнцыі ў прымірэньні ірацкіх этнічных і рэлігійных грамадаў. Канфэрэнцыя мае адбыцца ў Кіры да канца году. Муса сустрэнецца таксама з прэзыдэнтам Іраку Джалялем Талябані і галоўным шыіцкім клерыкам Алі аль-Сістані.
XS
SM
MD
LG