Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выкладчыкі Інстытуту сучасных ведаў змагаюцца ў судзе


Любоў Лунёва, Менск У Першамайскім райсудзе Менску пачалі разгляд пазоваў выкладчыкаў Інстытуту сучасных ведаў. 30 выкладчыкаў навучальнай установы намагаюцца, каб суд прызнаў несапраўднай скасаваньне тэрміновай працоўнай дамовы. Яны патрабуюць грашовай кампэнсацыі за матэрыяльныя страты за той час, што не працуюць.

Інстытут сучасных ведаў заснавалі ў 1990 годзе. Ён быў першай небюджэтнай вышэйшай навучальнай установай, якая рыхтавала спэцыялістаў у эканамічным, гуманітарным, юрыдычным, пэдагагічным і мастацтвазнаўчым профілях. У інстытуце працавалі 22 прафэсары і 128 дацэнтаў. Інстытут меў тры філіі — у Берасьці, Віцебску і Горадні. Сёлета іх закрылі, згодна з загадам Міністэрства адукацыі.

Выкладчыкі лічаць скасаваньне працоўнай дамовы і іх звальненьне незаконнымі. Суд цягам некалькіх дзён будзе разглядаць пазовы выкладчыкаў.
XS
SM
MD
LG