Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон назваў “агідным” спальваньне цел забітых талібаў


КАБУЛ. Пэнтагон назваў “агідным” спальваньне цел двух забітых талібаў амэрыканскімі жаўнерамі ў Аўганістане. Прадстаўнікі камандаваньня заявілі, што пачалі расьсьледаваньне паведамленьня аўстралійскай тэлевізіі пра гэты факт. У рэпартажы было паказанае спальваньне цел, што, паводле ісламу, зьяўляецца сьвятакрадзтвам, а таксама гаварылася, што жаўнеры яшчэ і зьневажалі жыхароў вёскі, дзе нібыта хаваліся талібы. Улады Аўганістану заявілі, што шакаваныя відовішчам, і пачалі ўласнае расьсьледаваньне.
XS
SM
MD
LG