Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кофі Анан заклікае сьвет да тэрміновай дапамогі Пакістану


НЬЮ-ЁРК. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан заявіў, што ў Пакістане магчымая новая хваля сьмерцяў, калі пацярпелым ад землятрусу ня будзе аказаная тэрміновая дапамога. Анан заклікаў усясьветную супольнасьць аказаць гуманітарную дапамогу тром мільёнам людзей, якія ў выніку прыроднай катастрофы аказаліся бяз даху над галавой. Паводле генэральнага сакратара, на сёньня сабраная толькі невялікая частка сродкаў з запытаных ААН трохсот дванаццаці мільёнаў даляраў. Паводле паведамленьня пакістанскіх уладаў, у выніку землятрусу загінулі болей як 47 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG