Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія гарнякі пікетавалі будынкі парлямэнту і ўраду


КІЕЎ. Каля дзьвюх тысяч гарнякоў і прадстаўнікоў Фэдэрацыі прафсаюзаў пікетавалі сёньня будынкі парлямэнту і ўраду Ўкраіны. Яны патрабавалі павялічыць фінансаваньне вугальнай галіны і , выплаціць запазычанасьці ў заробках. Сёньня ж Вярхоўная Рада Ўкраіны адхіліла праект бюджэту краіны на наступны год. Дэпутаты лічаць неабходным павялічыць сацыяльныя выдаткі бюджэту.
XS
SM
MD
LG