Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальная справа па сьмерці журналіста “Народнай Волі” не заведзена


Алег Грузьдзіловіч, Менск Пракуратура пакуль не заводзіць крымінальнай справы па сьмерці журналіста “Народнай Волі” Васіля Гроднікава. Пра гэта карэспандэнту Радыё Свабода заявіў сьледчы менскай раённай пракуратуры Дзьмітры Кірыльчык. “Паказаньні сьведкаў і першыя вынікі экспэртызаў не даюць падставаў для завядзеньня крымінальнай справы. Буду прасіць працягнуць праверку яшчэ на два-тры тыдні, тады і вырашым”, — сказаў Дзьмітры Кірыльчык.

Тым часам міжнародная арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў” заклікала ўлады Беларусі ўсебакова расьсьледаваць сьмерць Васіля Гроднікава. У адмысловай заяве арганізацыі адзначаецца, што Васіль Гроднікаў ня першы беларускі журналіст, які памёр загадкавай сьмерцю. У заяве называюць забойства год таму журналісткі газэты “Салідарнасьць” Веранікі Чаркасавай і зьнікненьне ў 2000 годзе апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага. Гэтыя злачынствы дагэтуль не раскрытыя, нагадваюць “Рэпартэры бязь межаў”.

“Мы занепакоеныя ціскам на журналістаў і мэдыі ў Беларусі з набліжэньнем прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году”, — гаворыцца ў заяве арганізацыі “Рэпартэры бязь межаў” з прычыны гібелі Васіля Гроднікава.

Васіль Гроднікаў быў пахаваны сёньня на менскіх Паўночных могілках.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG