Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лекар Тураўскага шпіталю далей змагаецца за свае правы


Казімер Яноўскі, Гомель У Жыткавіцкім раённым судзе пад старшынствам Алега Касьцючэнкі нанова разглядаецца пазоў галоўнага лекара Тураўскага шпіталю Ірына Сяргейчык да адміністрацыі мэдычнага аб''яднаньня.

Спадарыня Сяргейчык патрабуе скасаваньня загаду кіраўніка раённага мэдычнага аб''яднаньня Канстанціна Грамака на звальненьне яе з пасады галоўнага лекара. Мяркуецца, што сваё рашэньне судзьдзя Касьцючэнка абвесьціць заўтра.

Папярэдні суд аднавіў на працы Ірыну Сяргейчык, прызнаўшы неабгрунтаваным сьцьвярджэньне адміністрацыі, што досьвед і веды спадарыні Сяргейчык не адпавядаюць займаемай пасадзе.

Аднак кіраўніцтва мэдычнага аб''яднаньня дамаглося адмены рашэньня ў вышэйшай судовай інстанцыі. Справу накіравалі ў Жыткавічы на новы разгляд.

Пакуль вялася судовая цяжба, Ірына Сяргейчык пры фінансавай падтрымцы Эўрапейскага камандаваньня збройных сілаў ЗША сумела стварыць пры Тураўскім шпіталі мэдычны рэабілітацыйны цэнтар для аказаньня дапамогі мясцоваму насельніцтву.
XS
SM
MD
LG