Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці варта баяцца птушынага грыпу ў Беларусі?


Галіна Абакунчык, Менск Міжнародная супольнасьць занепакоеная распаўсюдам новага віду небясьпечнай хваробы — птушынага грыпу. Сродкі масавай інфармацыі сьвету паведамляюць пра магчымасьць мутацыі вірусу і пра пагрозу для чалавека. Ці асьцерагаюцца птушынага грыпу жыхары Беларусі? Гэтае пытаньне на вуліцах Менску высьвятляла наша карэспандэнтка.

(Карэспандэнтка: ) “Ці баіцеся вы птушынага грыпу і як вы лічыце, ці робяцца неабходныя захады, каб гэтая хвароба не зьявілася ў Беларусі?”

(Юначка: ) “Так, лічу, што гэта небясьпечная хвароба. Пэўна, у нас усё ж прымаюцца некаторыя захады, каб папярэдзіць гэтую хваробу”.

(Юначка: ) “Я думаю, што больш гэта робіцца ў Расеі, чым у нас, бо пра гэта можна і даведацца толькі з расейскіх тэлеканалаў, а не беларускіх. А так, канечне, баюся — як і любой хваробы”.

(Спадар: ) “Я па праўдзе кажучы, не баюся. Чаго баяцца? Будзе дык будзе, не дык не. Вось такое меркаваньне”.

(Спадарыня: ) “Хто яго ведае — баяцца, не баяцца. Я думаю, што ў нас нешта ўсё ж робіцца, каб нас абараніць. На каго нам яшчэ спадзявацца? На Бога ды на прэзыдэнта”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці баіцеся вы птушынага грыпу і як вы думаеце, ці ўсё ў нашай краіне робіцца для таго, каб гарантаваць нашую бясьпеку?”

(Спадар: ) “Я думаю, што птушыны грып — гэта ня самая актуальная праблема, якая цяпер перад намі стаіць. У нас плойма іншых, больш важных праблемаў. Так што я нічога такога ня думаю і не баюся”.

(Юнак: ) “Птушынага грыпу я не баюся, бо, мне падаецца, у нашай краіне робяць пэўны захады бясьпекі. У мяне знаёмец на птушынай фабрыцы ў Аляхновічах працуе, дык ён кажа, што там птушак увесь час кантралююць, і як толькі зьяўляецца нейкае падазрэньне на хваробу, то адразу забіваюць”.

(Юначка: ) “Па праўдзе кажучы, ня маю часу нават зьвяртаць увагу на такую драбязу. Не баюся, але прышчэпку не пашкодзіла б зрабіць, бо нашыя ўлады, па-мойму, нічога ня робяць”.

(Спадар: ) “Думаю, што ўлады супраць гэтай хваробы ніякіх мераў не прымаюць. А небясьпека заўсёды ёсьць, але калі чалавек займаецца сабой, то яму ніякі птушыны грып ня страшны. Здольнасьці ў чалавека досыць вялікія, і ня варта сябе запалохваць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG