Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага - 20 кастрычніка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 20 кастрычніка

“Заря Запада”, 1925 год. Артыкул “Чаму ўведзена 40-градусная гарэлка?”:

“Асноўная і галоўная задача ўсіх урадавых і грамадзкіх, асабліва асьветных арганізацыяў — яшчэ больш напружаная антыалькагольная кампанія. Супраць атручваньня атрапінам мы ўпырскваем морфій. Морфій такая ж атрута, што і атрапін, але ж мы выцясьняем морфіем шкоднае дзеяньне атрапіну. Адсюль зусім не выцякае, што трэба заахвочваць і ўслаўляць марфінізм. Наадварот, змаганьне зь ім павінна ісьці па-ранейшаму. Літаральна тое ж і ў дачыненьні гарэлкі: гарэлка “выцясьняе” самагон, аднак яна шкодная для арганізму. Значыць, паколькі распаўсюджаны самагон, трэба змагацца і супраць самагону, і супраць гарэлкі”.

“Беларуская крыніца”, 1935 год:

“Цемната — гэта страшны вораг народу, найбольшы вораг працоўных і найгоршае зло чалавечае. Цемната дараджае несьвядомай народнай масе выракацца свайго народу; дараджае яна ня любіць роднай мовы, звычаяў, традыцый і ўсяго роднага; цемната дараджае ненавідзець свайго народу і ўважацца за іншага. Цёмныя масы працоўных няздольныя бараніць сваіх класавых інтарэсаў, іх хто хоча, той няволіць, вызысківае і запрагае сабе на службу”.

“ЛіМ”, 1995 год:

“Прэзыдэнт прыняў рашэнне аб увядзенні адзінага палітдня, на якім у рабочых калектывах будзе тлумачыцца палітыка… краіны. У суцэльныя палітінфармацыі ператварыліся апошнім часам выпускі навін БТ і нагадваюць праграму “Время” брэжнеўскіх часоў, пра якую казалі: “И это все о нем и… немножко погоды”. Першыя палосы афіцыйных газет ператвораны ў “падручнікі” для палітінфармацый. І вось наступны крок… У савецкія часы гэтыя мерапрыемствы, памятаецца, выклікалі толькі смех. Сёння ж нам ужо не да смеху…”
XS
SM
MD
LG