Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Завяршылася сьледзтва ў справе забойства былога прэм''ера Лібану


НЬЮ-ЁРК. Міжнародная сьледчая група на чале зь нямецкім пракурорам Дэтлефам Мэглісам прадставіць сёньня генэральнаму сакратару ААН Кофі Анану сваю справаздачу аб выніках сьледзтва ў справе забойства былога прэм’ера Лібану Рафіка Харыры. Сьледзтва працягвалася 4 месяцы. Пасьля гэтага Кофі Анан мае намер прапанаваць справаздачу на разгляд Рады Бясьпекі ААН і лібанскага ўраду. Сьледчыя назвалі 4 лібанскіх прадстаўнгікоў сілаў бясьпекі, якія цесна супрацоўнічалі з сырыйскімі агентамі, падазраванымі ў забойстве Рафіка Харыры. Усе яны былі арыштаваныя. На мінулым тыдні дапытваны ў гэтай справе міністар унутраных справаў Лібану Газі Канаан скончыў жыцьцё самагубствам.
XS
SM
MD
LG