Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейска-нарвэскі канфлікт ля Шпіцбэргену


БАРАНЦАВА МОРА. Тут цярпіць бедзтва расейскі траўлер "Грыгорый Арлашкін”, які страціў ход з-за рыбалоўных нератаў, што скінулі на яго зьверху нарвэскія лётчыкі. Нерат прызначаўся для расейскага карабля “Электрон”, які лавіў рыбу ля архіпэлягу Шпіцбэрген з парушэньнем нарвэскіх законаў. “Электрон” не падначаліўся патрабаваньням двух нарвэскіх інспэктараў, а пачаў уцякаць у Расею, прыхапіўшы абодвух нарвэжцаў з сабою. Нарвэскі бок зьвінаваціў расейскіх рыбаловаў у захопе закладнікаў. У канфлікт умяшаўся траўлер “Арлашкін”, які прыкрыў адыход “Электрона”. Цяпер рыбакі плывуць у Мурманск. Расея й Нарвэгія спадзяюцца вырашыць канфлікт мэтадам перамоваў.
XS
SM
MD
LG