Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да штабу А.Мілінкевіча далучыліся В.Вячорка і А.Дабравольскі


RFE/RL Сёньня на рабочай нарадзе выбарчага штаба Аляксандра Мілінкевіча былі зацьверджаныя кандыдатуры трох намесьнікаў кіраўніка штабу, а таксама кандыдатура кіраўніка справамі штабу.

Нагадаем, што на мінулым тыдні на прапанову Аляксандра Мілінкевіча ягоны штаб узначаліў старшыня Партыі камуністаў Сяргей Калякін.

Сёньня ягонымі намесьнікамі ў штабе сталі Вінцук Вячорка – старшыня Партыі БНФ, Аляксандар Дабравольскі – намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Віктар Карніенка, які раней кіраваў выбарчым штабам Мілінкевіча.

Кіраўніком справамі штаба прызначаны сакратар ЦК ПКБ Валер Ухналёў. Паводле Сяргея Калякіна, пакуль у склад штабу ўваходзяць 12-15 чалавек, у разгар выбарчай кампаніі гэтая колькасьць павялічыцца да 30-ці. "Але гэта толькі яго ядро. Усяго ж, з улікам рэгіянальных штабоў, у арганізацыі выбарчай кампаніі будуць задзейнічаны дзесяткі тысячаў чалавек", – падкрэсьліў Сяргей Калякін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG