Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новыя выпадкі птушынага грыпу адзначаныя ў Расеі, Румыніі, Кітаі


БРУСЭЛЬ. Сёньня паведамляецца пра новыя выпадкі захворваньняў у Расеі, Румыніі і Кітаі. Кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу пакуль ня мае пацьверджаньняў, што ў Грэцыі сапраўды выяўлены выпадак птушынага грыпу. Пра гэта заявіў прадстаўнік Эўракамісіі Філіп Тод. Ён таксама сказаў, што падазроны выпадак пагібелі птушак выяўлены ў суседняй з Грэцыяй Македоніі. Пробы накіраваныя на аналіз у Вялікую Брытанію. Эўракамісія ведае таксама пра новыя выпадкі птушынага грыпу ў расейскіх Сыбіры і Ўрале і гатовая пашырыць забарону на імпарт свойскіх птушак і птушыных пер’яў з Расеі ў залежнасьці ад разьвіцьця сытуацыі. Тым часам, харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН папярэдзіла, што расьце рызыка пашырэньня птушынага грыпу на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы.
XS
SM
MD
LG