Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адбыліся перамовы міністраў абароны ЗША і КНР


ПЭКІН. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд заклікаў Кітай даваць больш інфармацыі пра свае абаронныя выдаткі, каб усясьветная супольнасьць не адчувала небясьпекі адносна яго ваенных праграмаў. У часе свайго візыту ў Кітай амэрыканскі міністар абароны правёў перамовы са сваім кітайскім калегам Чао Ганьгчуанем пра вайсковыя сувязі Вашынгтону і Пэкіну. Рамсфэлд таксама нанёс беспрэцэдэнтны візыт у штаб-кватэру кітайскіх ракетных войскаў стратэгічнага прызначэньня. Таксама чакаецца сустрэча Доналда Рамсфэлда з прэзыдэнтам КНР Ху Цьзіньтао.
XS
SM
MD
LG