Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Немцы выдзеляць 50,000 эўра для ЭГУ


БелаПАН Міністэрства замежных справаў Нямеччыны мае намер дапамагчы Эўрапейскаму гуманітарнаму ўнівэрсытэту (ЭГУ), які цяпер працуе ў Вільні. Нямецкае міністэрства акажа яму дапамогу ў памеры 50 тысячаў эўра.

ЭГУ быў зачынены беларускімі ўладамі ў ліпені 2004 году. У кастрычніку сёлета ён аднавіў працу ў літоўскай сталіцы. У паведамленьні нямецкага МЗС выказваецца спадзяваньне, што ў будучыні ўнівэрсытэт вернецца ў Менск і падкрэсьліваецца, што ЭГУ робіць важны ўнёсак у працэс дэмакратызацыі Беларусі.

Летась урад Нямеччыны выдаткаваў 125 тысячаў эўра для навучаньня 24 студэнтаў 5-га курсу ЭГУ ва ўнівэрсытэце Віядрына ў Франкфурце-на-Одэры.
XS
SM
MD
LG