Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва выставіла Расеі рахунак на 20 тысяч эўра


ВІЛЬНЯ. Улады Літвы выставілі Расеі рахунак на 20 тысяч эўра за страты ад падзеньня расейскага зьнішчальніка 15 верасьня. Большая частка гэтых грошаў пойдзе сельскагаспадарчай арганізацыі, на поле якой зваліўся самалёт. Літоўская камісія, якая расьсьледавала прычыны аварыі СУ-27, прыйшла да высновы, што падзеньне зьнішчальніка было выкліканае памылкамі расейскага пілёта і службы кіраваньня палётамі.
XS
SM
MD
LG