Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Меркаванае падвышэньне цаны на газ – гэта ціск Крамля на Лукашэнку"


Галіна Абакунчык, Менск Кіраўнік міністэрства замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што неўзабаве Расея ўвядзе ўсясьветныя цэны на энэрганосьбіты, у тым ліку для “сваіх саюзьнікаў”. Што пра гэта думаюць шараговыя грамадзяне Беларусі, у мінакоў на вуліцах Менску высьвятляла карэспандэнтка "Свабоды".

(Карэспандэнтка: ) “Ці ня зьменіцца вашае стаўленьне да Расеі заявы й жаданьне расейскага кіраўніцтва прадаваць энэрганосьбіты па ўсясьветных коштах, у тым ліку й для Беларусі?”

(Спадарыня: ) “Зьменіцца, прычым у горшы бок. Бо даражэй плаціць ня хочацца, канечне. Пэўна, у такім выпадку ў нас зьнізіцца ўзровень жыцьця”.

(Садар: ) “Дружба дружбай, а грошыкі асобна? Гэта кепска ў адносінах да нас. Калі падвысяцца кошты на энэрганосьбіты, тады й заробак трэба людзям падвышаць”.

(Юнак: ) “Я да гэтага нэгатыўна стаўлюся, бо Расея зь Беларусьсю мае брацкія стасункі й выстаўляць кошты, як на ўсясьветным рынку нельга”.

(Спадарыня: ) “Яны ж усім прадаюць па высокіх коштах, у тым ліку й нам. Нам, пэўна, да гэтага трэба падрыхтавацца. Рынкавыя адносіны для ўсіх аднолькавы закон і нікуды мы ад гэтага ня дзенемся, на жаль”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці ня зьменіцца вашае стаўленьне да Расеі заявы й жаданьне расейскага кіраўніцтва прадаваць энэрганосьбіты па ўсясьветных коштах, у тым ліку й для Беларусі?”

(Спадар: ) “Не, ня зьменяцца. Расея робіць абсалютна справядліва. Яна бароніць свае эканамічныя інтарэсы й інтарэсы свайго народу й я падтрымліваю такія падыходы”.

(Юначка: ) “Ня зьменяцца, бо Расеі патрэбныя грошы, а мы хоць і так званая саюзная дзяржава, а разьлічвацца трэба, як належыць”.

(Юнак: ) “Ці ня зьменяцца адносіны? Ну, канечне, крыўдна будзе больш плаціць. Але ж гэта іхняя ўласнасьць і яны распараджаюцца ёю як хочуць”.

(Юнак: ) “Ва ўсім сьвеце кошт на энэргарэсурсы падвышаецца й Расея падвышае таксама. Гэта зразумела – рынкавыя адносіны паміж Расеяй і Беларсьсю, а таму маё стаўленьне да Расеі ня зьменіцца”.

(Юначка: ) “Я лічу, што Расея няправільна да нас ставіцца. Яны карыстаюцца нашай чыгункай, іхныя вайсковыя базы тут стаяць. Нашым карыстаюцца. А самі саступіць ня хочуць”.

Эканаміст і палітык Яраслаў Раманчук мяркуе, што намер расейскага кіраўніцтва падвысіць кошты на энэрганосьбіты мае ня толькі эканамічную, але й палітычную матывацыю.

(Раманчук: ) “Ня думаю, што гэта чыстая эканоміка. Думаю, што гэтая заява зьявілася таму, што ёсьць ціск Крамля на Лукашэнку, каб ён падпісаў Канстытуцыйны акт на паседжаньні, якое адбудзецца ў лістападзе. Па-другое, што Расея не гатовая павялічыць кошты на газ адразу ўтрая. Бо зараз Беларусь набывае газ менш, як па 50 даляраў, а ўсясьветная – 150. Гэта быў бы вельмі балючы ўдар, і па-сутнасьці, гэта стала б канцом саюзнай дзяржавы, якая ёсьць нават у гэтым выглядзе. Зь іншага боку Расея робіць нейкія захады, каб далучыцца да УГА, а таму мусіць падвысіць кошты на энэрганосьбіты. Таму тут такая мешаніна з эканомікі й палітыкі, але перадусім палітыкі. Бо нават Лаўроў сказаў, што ільготы й прэфэрэнцыі можна атрымоўваць зь іншых крыніцаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG