Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Распачынаецца суд над Садамам Хусэйнам


БАГДАД. Сёньня пачынаецца суд над былым ірацкім дыктатарам Садамам Хусэйнам. Слуханьні перад спэцыяльным трыбуналам адбудуцца ва ўрадавым комплексе ў так званай “зялёнай зоне” ў Багдадзе.

Садам, а таксама 7 ягоных блізкіх супрацоўнікаў і памочнікаў з партыі БААС абвінавачваюцца ў злачынствах супраць чалавечнасьці, у прыватнасьці ў забойстве больш як 140 шыітаў з вёскі Дуджаіл пасьля спробы замаху на Хусэйна ў 1982 годзе. Усім падсудным пагражае сьмяротнае пакараньне. Адвакат Садама Халіль аль-Дуляймі заявіў, што ён зьвернецца да судзьдзяў з просьбай адкласьці суд як мінімум на тры месяцы, паколькі ня меў магчымасьці азнаёміцца з матэрыяламі сьледзтва. Адвакат таксама лічыць, што створаны ва ўмовах амэрыканскай акупацыі суд ня мае права разглядаць справу Садама Хусэйна. Паводле адваката, які сустрэўся са сваім кліентам, Хусэйн адчувае сябе добра і перакананы, што яму ўдасца даказаць сваю невінаватасьць.
XS
SM
MD
LG