Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея заклікае да палестынска-ізраільскага замірэньня


МАСКВА. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заклікаў Ізраіль і Палестыну ня траціць імпульсу, які надаў мірнаму працэсу выхад Ізраілю з Сэктару Газа. У лістах, якія Пуцін накіраваў прэзыдэнту Ізраілю Мошэ Кацаву й кіраўніку палестынскае аўтаноміі Махмуду Абасу, расейскі лідэр пацьвердзіў сваю прапанову зладзіць міжнародную сустрэчу ў Маскве, каб абмеркаваць далейшыя крокі ў ажыцьцяўленьні “дарожнай карты” – пляну мірнага ўрэгуляваньня рэгіёну.
XS
SM
MD
LG