Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку працягваецца падлік галасоў


БАГДАД. У Іраку атрыманыя першыя вынікі галасаваньня на суботнім канстытуцыйным рэфэрэндуме. Ужо падлічаныя галасы ў трох правінцыях – Анбары, Кербеле й Бабіле, астатнія 14 правінцыяў мяркуюць скончыць падлікі заўтра. Працэс падліку замарудзіўся з-за праверак, выкліканых нечакана вялікай колькасьцю галасоў пададзеных за канстытуцыю нават у некаторых суніцкіх рэгіёнах, якія былі настроеныя супраць. Тымчасам амэрыканскія прадстаўнікі паведамілі сёньня, што ля Масула быў забіты адзін жаўнер, і два марскія пехацінцы загінулі ля гораду Тумба. Ваяўнікі забілі таксама 8 мірных жыхароў.
XS
SM
MD
LG