Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна пачала перамовы з НАТА


КІЕЎ. Генэральны сакратар ААН Яап дэ Хоп Схэфэр прыбыў ва Ўкраіну, каб абмеркаваць намер Кіева далучыцца да НАТА. “Гэта важны візыт з мэтаю абмеркаваць эўраатлянтычныя памкненьні Ўкраіны”, -- заявіў дэ Хоп Схэфэр. Прадстаўнік НАТА Джэймс Апатурай вызначыў мэту візыту, як абмеркаваньне стандартаў паўночнаатлянтычнага альянсу. Дэ Хоп Схэфэр сустрэнецца з прэзыдэнтам Юшчанкам і прэм’ерам Ехануравым, зь іншымі чальцамі ўраду, а таксама прыме ўдзел у паседжаньні камісіі НАТА-Ўкраіна. Дэлегацыя НАТА наведае Данецк, Адэсу й Харкаў. Юшчанка заявіў пра свой намер прывесьці Ўкраіну у Эўразьвяз і НАТА.
XS
SM
MD
LG