Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі "сярэдні" індэкс карумпаванасьці


ЛЁНДАН. Міжнародная арганізацыя “Transparency International” паведамляе, што карупцыя дасягнула сур’ёзных памераў у дзьвюх трацінах са 159 абсьледаваных краінаў. Арганізацыя вызначае карупцыю як “ужываньне дзяржаўных установаў для ўласнай карысьці”. Найгоршы паказьнік карупцыі атрымалі краіны Сярэдняй Азіі й Каўказу. Трэцяе месцы зьнізу сусьветнага сьпісу займае Туркмэністан. Украіна значна падняла паказьнік. Паводле кіраўніка ““Transparency International”, “украінцы прывялі сваіх лідэраў, якім яны давяраюць, і гэта важна для адчуваньня лідэрамі сваёй адказнасьці”. Румынія атрымала найгоршы рэйтынг сярод краінаў, якія далучаюцца да Эўразьвязу. Ісляндыя, Фінляндыя й Новая Зэляндыя атрымалі найлепшы індэкс. Беларусь – на 74 месцы са 159.
XS
SM
MD
LG