Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Супярэчлівая інфармацыя аб падзеях у Нальчыку


НАЛЬЧЫК. Міністарства ўнутраных справаў Кабардына-Балкарыі заявіла, што шмат хто з ваяўнікоў, якія напалі на Нальчык, былі замежнымі наймітамі, якім плацілі па 2-3 тыс. даляраў. Міністэрства ўнутраных справаў Расеі заявіла, што шмат хто зь іх быў ісламскімі экстрэмістамі, якія ваявалі з ідэалягічных перакананьняў. Міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў заявіў, што бальшыню ваяўнікоў складалі жыхары Нальчыка, якія “апрануліся, ўзялі аўтамат, селі на “Жыгулі” і паехалі ваяваць у суседні квартал”. МУС Расеі паведаміў, што ўсяго падчас захопу Нальчыка загінула 130 чалавек, бальшыня зь якіх – ваяўнікі. Іншыя зьвесткі падае сайт чачэнскіх сэпаратыстаў “Кавказ-Центр”, які базуецца ў швэдзкай зоне Інтэрнэту. Спэцпрадстаўнік расейскага прэзыдэнта ў Эўразьвязе Сяргей Ястржэмбскі сустрэўся са швэдзкімі чыноўнікамі ў справе забароны сайту.
XS
SM
MD
LG