Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Садам Хусэйн лічыць сябе невінаватым


БАГДАД. Адвакат Садама Хусэйна заявіў, што будзе патрабаваць адтэрміноўкі працэсу супраць ягонага падабароннага на тры месяцы. Былы ірацкі лідэр зьвінавачаны ў масавым забойстве каля 150 чалавек у Дуджаіле ў 1982 г. Ягоны прадстаўнік Халіл ад-Дулеймі, заявіў, што яму патрэбны час, каб падрыхтаваць абарону былога дыктатара. Ад-Дулемі распавёў, што меў сёньня 90-хвілінную сустрэчу з Хусэйнам. Са сьнежня 2003 г., калі Хусэйн быў захоплены амэрыканскімі вайскоўцамі, месца ягонага ўтрыманьня невядомае. Лічыцца, што ён утрымліваецца недзе ў Багдадзкім міжнародным аэрапорце. Ад-Дулеймі сказаў, што Садам адчувае сябе добра і ўпэўнены ў сваёй невінаватасьці.
XS
SM
MD
LG