Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барбар стаў дэпутатам


КАБУЛ. Былы талібскі губэрнатар, які назіраў за разбурэньнем дзьвюх старажытных статуяў Буды у Аўганістане, выйграў выбары ў парлямэнт Аўганістану. Маўлаві Магамэд Іслам Магамадзі абраны дэпутатам ад правінцыі Саманган. Пры талібах ён ачольваў правінцыю Баміян, дзе ў сакавіку 2001 г. талібы ўзарвалі дзьве статуі Буды, узьведзеныя ў пятым стагодзьдзі. Статуі былі ўнікальныя з-за свайго велічнага памеру ды разьмяшчэньня на старажытным Шаўковым шляху, што зьвязваў Эўропу і Азію. Цяпер Магамадзі цьвердзіць, што загад ўзарваць статуі аддаваў ня ён.
XS
SM
MD
LG