Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз: Птушыны грып не павялічвае рызыкі чалавечага грыпу


ЛЮКСЭМБУРГ. Зьяўленьне вірусу птушынага грыпу ў Эўропе не павялічвае рызыкі пандэміі грыпу чалавечага. Такую заяву зрабіў сёньня кіраўнік ведамства ў ахове здароўя Эўрапейскага Зьвязу Маркас Кіпрыяну пасьля надзвычайнай нарады эўрапейскіх міністраў замежных спраў. Кіпрыяну таксама сказаў, што Эўрапейскі Зьвяз мае ўсё неабходнае дзеля таго, каб абараніць сваіх грамадзянаў ад магчымай пандэміі. Ён падкрэсьліў, што цяпер важныя каардынацыя і супрацоўніцтва ў барацьбе зь вірусам. Сёньня Румынія паведаміла пра свае падазрэньні на зьяўленьне новых выпадкаў птушынага грыпу, гэтым разам у дэльце Дунаю на мяжы з Украінай.
XS
SM
MD
LG