Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку падводзяцца вынікі рэфэрэндуму


БАГДАД. У правінцыі Анбар на захадзе Іраку за мінулыя суткі ў баі загінулі двое вайскоўцаў ЗША і 4 паўстанцы. Тым часам, нацыянальная выбарчая камісія працягвае падлік галасоў, пададзеных 15 кастрычніка на рэфэрэндуме адносна канстытуцыі Іраку. Паведамленьне пра вынікі галасаваньня перанесенае на некалькі дзён з прычыны тэхнічных праблемаў з падлікам галасоў, якія ўзьніклі ў некалькіх правінцыях. Былы прэм’ер-міністар Іраку Іяд Аляўі абвясьціў пра стварэньне кааліцыі, якая павінна аб’яднаць памяркоўных шыітаў і сунітаў. Блёк плянуе ўзяць удзел у парлямэнцкіх выбарах, якія адбудуцца ў сьнежні, калі канстытуцыя будзе ўхваленая на рэфэрэндуме.
XS
SM
MD
LG