Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай адмяніў візыт японскага міністра


ПЭКІН. Улады Кітаю адмянілі візыт міністра замежных спраў Японіі Набутакі Мацімуры ў Пэкін. Візыт быў заплянаваны на наступную нядзелю. Аднак, учора прэм’ер-міністар Японіі Дзюн’іціра Каідзумі зноў наведаў такійскі храм Ясукуні, які мае неадназначную рэпутацыю. Учынак прэм’ера выклікаў рэзкую рэакцыю Кітаю. Сярод японцаў, загіблых у войнах, чыёй памяці прысьвечаны храм, ёсьць ваенныя злачынцы часоў Другой усясьветнай вайны, уключна з тымі, якія дзейнічалі на тэрыторыі Кітаю. Прадстаўнік Міністэрства замежных спраў КНР заявіў, што ў такіх умовах візыт японскага міністра ў Пэкін “немэтазгодны”.
XS
SM
MD
LG