Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія вайскоўцы, магчыма, памылкова забілі аўганскіх паліцыянтаў


КАБУЛ. Чатыры аўганскія паліцыянты, якія загінулі ў правінцыі Кандагар на поўдні краіны, магчыма, былі забітыя памылкова амэрыканскімі вайскоўцамі. Пра гэта заявіў сёньня губэрнатар правінцыі Асадула Халід. Паводле яго, інцыдэнт адбыўся ў часе пошуку вайскоўцамі ЗША групы талібаў. Паліцыянты, якія дзяжурылі на блёкпосьце, чамусьці некалькі разоў стрэлілі ў паветра. Амэрыканцы, якія падумалі, што гэта праціўнік, абстралялі блёкпост. Камандаваньне войскаў ЗША пакуль не камэнтуе гэтую інфармацыю. Раней паведамлялася, што паліцыянты загінулі ў выніку нападу талібаў.
XS
SM
MD
LG