Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дэлегацыя НАТО прыбыла ва Ўкраіну


КІЕЎ. Дэлегацыя НАТО на чале з генэральным сакратаром Яаапам дэ Хоп Схэферам сёньня прыбыла ва Ўкраіну з трохдзённым візытам. Адбудуцца кансультацыі на высокім узроўні адносна пэрспэктывы далучэньня Ўкраіны да НАТО. Дэлегацыя давядзе да ведама ўкраінскага кіраўніцтва дэталі стандартаў, неабходных дзеля далучэньня краіны да альянсу. На час візыту заплянаванае паседжаньне ўкраінска-натаўскай камісіі з удзелам міністра замежных спраў Барыса Тарасюка і міністра аброны Анатоля Грыцэнкі.
XS
SM
MD
LG