Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валеры Леванеўскі лічыць, што адміністрацыя калёніі яму не даплаціла


Сяргей Астраўцоў, Горадня Палітзьняволены Валеры Леванеўскі падаў заяву ў Івацэвіцкі раённы суд. Ён просіць спагнаць з папраўчай калёніі N22 “Воўчыя норы” 481 тысячу рублёў.

Вязень вырашыў падаць заяву ў суд пасьля таго, як даведаўся з матэрыялаў праверкі Бярозаўскай міжраённай інспэкцыі працы, што за ліпень і жнівень яму нібыта пазначылі агулам толькі 82 гадзіны працы. Паводле Валерыя Леванеўскага, ён працуе штодня, без выхадных прыбіральшчыкам у мэдычнай часьці калёніі, спалучаючы абавязкі санітара ды іншыя. Тым часам за два месяцы яму налічылі толькі 58 тысяч рублёў.

Кіраўнік страйкаму прадпрымальнікаў Валеры Леванеўскі быў зьняволены на два гады за публічную абразу прэзыдэнта Лукашэнкі. Прысуд быў вынесены 7 верасьня 2004 г. Ленінскім раённым судом Горадні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG