Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку ўзьнікла новая памяркоўная перадвыбарчая кааліцыя


БАГДАД: Былы ірацкі прэм’ер Аяд Аляўі і іншыя сьвецкія лідэры заявілі аб стварэньні новай кааліцыі перад прызначанымі на сьнежань парлямэнцкімі выбарамі. У склад кааліцыі ўвайшлі памяркоўныя прадстаўнікі сунітаў, шыітаў ды іншых палітычных групаў. Аб сваім рашэньні яны паведамілі ў часе Канфэрэнцыі Ірацкага Адзінства ў Багдадзе. У сустрэчы ўдзельнічаў віцэ-прэзыдэнт Газі аль Явэр, а таксама Тарык аль Гашымі, лідэр адзінай суніцкай ісламскай партыі, якая ўзяла ўдзел у суботнім рэфэрэндуме.
XS
SM
MD
LG