Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іранскія футбалісты распачалі галадоўку пратэсту


ТЭГЭРАН: Упершыню ў гісторыі іранскага спорту футбалісты з нацыянальнай зборнай распачалі галадоўку ў знак пратэсту супраць нявыплаты іхных заробкаў. Футбалісты са стлічнага клюбу Пэрсэпаліс не атрымліваюць заробкаў ўжо цягам некалькіх месяцаў. Іх фінансуе ўрад і дзяржаўныя спартовыя арганізацыі. Трэнэр футбалістаў Алі Парвін заявіў, што спартоўцы ня будуць удзельнічаць у ніводным матчы, пакуль не атрымаюць належных ім заробкаў. Афіцыйныя прадстаўнікі абвінавачваюць Парвіна і футбалістаў ў тым, што сваім пратэстам яны хочуць адцягнуць увагу ад сваіх слабых вынікаў ў гэтым сэзоне.
XS
SM
MD
LG