Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лібія адмаўляецца памілаваць баўгарскія медсёстры


ТРЫПАЛІ: Міністр замежных справаў Лібіі Абдэль Рахман Шальгам адкіную хадайніцтва прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша аб памілаваньні 5 баўгарскіх медсёстраў прысужаных да сьмяротнага пакараньня. Летась, баўгарскія сёстры і палестынскі лекар, якія прабылі за кратамі 6, 5 году, былі прызнаныя вінаватымі ў сьвядомым заражэньні вірусам ВІЧ дзяцей ў шпіталі ў Бэнгазі. Медсёстры і лекар заявілі, што паліцыя прымусіла іх прызнаць сваю віну катаваньнямі. У чэрвені лібійскі суд палічыў, што сьледчыя паводзілі сябе ў дачыненьні да падсудных карэктна. Мэдычныя экспэрты лічаць, што дзеці былі заінфэкаваныя вірусам ВІЧ з прычыны дрэнных умоваў гігіены ў шпіталі.
XS
SM
MD
LG