Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвяшчэньне вынікаў ірацкага рэфэрэндуму - адтэрміноўвецца


БАГДАД: Выбарчая камісія Іраку паведаміла, што абвяшчэньне вынікаў суботняга рэфэрэндуму ў справе новай Канстытуцыі адтэрміноўваецца на некалькі дзён. Паводле камісіі, вядзецца пералік галасоў, паколькі ў некаторых правінцыях у выбарчых скрынях аказалася неверагодна вялікая колькасьць выбарчых бюлетэняў. Калі нават большасьць шыітаў і курдаў падтрымалі новую Канстытуцыю, аднак яна будзе адкінутая, калі 2 траціны сунітаў прагаласуюць супраць яе. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш вітаў высокую выбарчую актыўнасьць у часе рэфэрэндуму, што на ягоную думку сьведчыць аб імкненьні ірацкага народу да мірнага вырашэньня сваіх праблемаў. Камандаваньне амэрыканскіх сілаў ў Іраку паведаміла, што ў нядзелю вайскоўцы ЗША забілі ў горадзе Рамадзі 70 паўстанцаў. Аднак сьведкі кажуць, што ў выніку амэрыканскага абстрэлу загінулі як мінімум 39 цывільных жыхароў.
XS
SM
MD
LG