Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Целы 30 загіблых у Нальчыку яшчэ неапазнаныя


НАЛЬЧЫК. У гарадзкім моргу Нальчыка застаюцца неапазнанымі целы болей як 30 загіблых у выніку нападу баевікоў на горад. У праваахоўных органах лічаць, што гэта – целы баевікоў, але мясцовыя жыхары перакананыя, што там ёсьць і цывільныя грамадзяне. Паводле самых апошніх афіцыйных дадзеных, пры нападзе на горад загінулі 35 супрацоўнікаў міліцыі і 9 мірных жыхароў. Забітыя болей як 90 баевікоў.
XS
SM
MD
LG