Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Time" піша пра Аляксандра Мілінкевіча


RFE/RL "Магчыма, у наступным годзе беларуская апазыцыя выйдзе на вуліцы, каб зрабіць акцыі пратэсту ва ўкраінскім стылі". Такімі словамі пачынаецца нататка пра Аляксандра Мілінкевіча ў амэрыканскім часопісе "Time".

Выданьне піша, што менавіта гэта абяцае Мілінкевіч, які гаворыць, што дыктатарскія рэжымы ніколі не прызнаюць сваю паразу.

Калі Лукашэнка і панікуе з нагоды такой пэрспэктывы, то ён не паказвае гэта, а ягоны паплечнік, сьпікер палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў заявіў "Time", што “імя Мілінкевіча яму нічога не гаворыць”.

Часопіс адзначае, што некаторыя прадстаўнікі перасьцерагаюцца, што Мілінкевіч можа не атрымаць неабходнай падтрымкі выбаршчыкаў. "Time" спасылаецца на сацыялягічныя апытаньні, паводле якіх чвэрць электарату дакладна падтрымае Лукашэнку, і яшчэ 20% апытаных гатовыя падтрымаць яго.

Тым ня менш, выданьне мяркуе, што і з ўлікам гэтага Лукашэнка можа пайсьці на тое, што дзярждэпартамэнт ЗША называе “маніпуляцыяй выбараў”.

“Але калі апазыцыя будзе ўзрушаная гэтым, вынік прэзыдэнцкіх выбараў можа быць вырашаны на вуліцах” – піша амэрыканскі часопіс.
XS
SM
MD
LG