Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка даў сабе права вызваляць ад эканамічнай адказнасьці


RFE/RL Сёньня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб зьменах у парадак вызваленьня суб''ектаў прадпрымальніцкай дзейнасьці ад эканамічнай адказнасьці.

Згодна з указам, рашэньне аб вызваленьні суб''ектаў гаспадараньня ад эканамічнай адказнасьці, уключаючы ўжо вызначаную судом, прымаецца выключна кіраўніком дзяржавы.

Пры гэтым прадугледжана магчымасьць вызваленьня ад эканамічных санкцыяў ня толькі за падатковыя, але і за іншыя парушэньні, у тым ліку ў галіне будаўніцтва, мытнай справы, гандлю, банкаўскай дзейнасьці.

Указ набывае моц празь месяц пасьля даты афіцыйнага апублікаваньня.
XS
SM
MD
LG