Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз заклікае запасацца лекамі


БРУСЭЛЬ. Экспэрты ў галіне аховы здароўя ў розных рэгіёнах сьвету перасьцерагаюць, што небясьпечны для чалавека штам віруса птушынага грыпу можа пашырыцца на многія краіны.

У сувязі з гэтым прадстаўнік Эўрапейскай камісіі Філіп Тод заявіў: “Ведамства Эўрапейскага Зьвязу ў пытаньнях аховы здароўя заклікае ўсе краіны Эўразьвязу тэрмінова перайсьці да стварэньня запасаў лекаў, якія могуць спатрэбіцца ў разе выбуху ў Эўропе эпідэміі птушынага грыпу".

Галоўны эпідэміёляг Вялікабрытаніі Лаем Доналдсан лічыць, што пандэмія птушынага грыпу, калі яна ўзьнікне, можа забраць на брытанскіх астравох да 50 тысяч жыцьцяў.

Сёньня ўлады Грэцыі пацьвердзілі першы выпадак птушынага грыпу. Тым часам Румынія заявіла, што ў вусьці Дунаю выпадкаў птушынага грыпу больш не зафіксавана.
XS
SM
MD
LG