Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Натарыюсы перашкаджаюць правесьці рэфэрэндум?


Міхал Стэльмак, Менская вобласьць У Ельску натарыяльная кантора 15 кастрычніка адмовіла групе мясцовых актывістаў на чале зь Мікалаем Сяржанам заверыць іхныя заявы на ўдзел у зборы подпісаў за правядзеньне рэспубліканскага рэфэрэндуму.

Як паведаміў нашаму радыё каардынатар у Гомельскай вобласьці Леанід Невар, ельскія натарыюсы спасылаюцца на "ўказаньне зьверху".

Паводле спадара Невара, Ельск – ужо другі райцэнтр на Гомельшчыне, дзе актывісты сутыкнуліся з супрацьдзеяньнем натарыюсаў.

Як мы паведамлялі, раней такую ж пазыцыю занялі натарыюсы Жлобіна.

Нагадаем таксама, што ініцыятарамі рэспубліканскага рэфэрэндуму зьяўляюцца вядомыя ў краіне палітыкі – Валеры Фралоў, Аляксандар Вайтовіч і Васіль Лявонаў. Праз усенароднае апытаньне яны маюць намер высьветліць стаўленьне грамадзянаў да цяперашняй сытуацыі ў Беларусі з камунальнымі плацяжамі, выбарчым заканадаўствам і кантрактнай сыстэмай.
XS
SM
MD
LG