Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камуністы Расеі – за аб''яднаньне Расеі й Беларусі


RFE/RL Кіраўнік Камуністычнай партыі Расеі Генадзь Зюганаў лічыць, што менавіта Масква тармозіць стварэньне паўнацэннай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.

Паводле Зюганава, “у расейскіх уладных структурах яшчэ шмат тых, хто гатовы ўсё зрабіць, каб расьцягнуць Расею і Беларусі па розных эканамічных і палітычных кутах”. Старшыня КПРФ мяркуе, што афіцыйная Масква толькі імітуе працэс інтэграцыі зь Беларусьсю.

Старшыня Саюзу правых сілаў Мікіта Бялых лічыць, што суседнія славянскія краіны павінны мацаваць двухбаковыя сувязі, застаючыся самастойнымі незалежнымі дзяржавамі. “Мне добра вядомыя настроі здаровых палітычных сілаў у Беларусі, бо я браў удзел у Кангрэсе дэмакратычных сілаў. Яны зацікаўленыя ў добрасуседзкіх сувязях з Расеяй, але як сувэрэнная самастойная дзяржава” – гаворыць Мікіта Білых.

Ён дадаў, што пэўныя сілы ў Расеі будуць лябіяваць гэты працэс аб''яднаньня, але гэта ня ў інтарэсах грамадзянаў Расеі і Беларусі, а мае на мэце толькі легітымізацыю чарговага тэрміну паўнамоцтваў прэзыдэнта той ці іншай краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG