Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандаліза Райс: пасьля рэфэрэндуму ў Іраку павінна быць спакайней


БАГДАД: Дзярж-сакратарка ЗША Кандаліза Райс лічыць, што пасьля рэфэрэндуму ў справе Канстытуцыі, гвалт у Іраку не спыніцца, але разам са зрухам да дэмакратыі, актыўнасьць паўстанцаў зьменшыцца. Вынікі суботняга рэфэрэндуму ў Іраку маюць быць вядомыя цягам бліжэйшых двух дзён. Выбарчая актыўнасьць перавысіла 60 %. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш адзначыў, што рэфэрэндум прайшоў адносна спакойна, гэтак як і ранейшыя выбары. Аднак паводле камандаваньня амэрыканскіх сілаў ў Іраку, у суботу ў суніцкім горадзе Рамадзі загінулі 5 амэрыканскіх вайскоўцаў. Учора, амэрыканская авіяцыя збамбавала некаторыя раёны гораду. Паводле мясцовых ўладаў загінулі 25 чалавек.
XS
SM
MD
LG