Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране падазраюць Лёндан у датычнасьці да апошняга тэракту


ТЭГЕРАН. Кіраўнік парлямэнцкай камісіі Ірану ў пытаньнях зьнешняй палітыкі Алаедзін Баруджэрдзі заявіў, што ён падазрае Лёндан у датычнасьці да выбухаў ў горадзе Ахвазе. Там у суботу ў выніку двух выбухаў загінулі пяць чалавек і яшчэ каля ста былі параненыя. Брытанская амбасада ў Тэгеране катэгарычна адрынула заяву парлямэнтара. Адказнасьць за тэракт узялі на сябе тры арабскія сэпаратысцкія групоўкі. У чэрвені сёлета ў гэтым нафтаносным рэгіёне, дзе жывуць пераважна этнічныя арабы, ўжо адбываліся выбухі з чалавечымі ахвярамі.
XS
SM
MD
LG